Аттестация — это изучение и комплексная оценка уровня квалификации, профессиональной компетентности и продуктивности деятельности педагогических работников учреждений образования.
Целью аттестации является определение соответствия уровня профессиональной компетентности педагогических работников требованиям квалификационных характеристик при присвоении им соответствующей квалификации.
Аттестация проводится по инициативе педагогического работника или по инициативе руководителя организации системы образования.
сДокумент предоставлен КонсультантПлюс
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов
Республики Беларусь 12 октября 2012 г. N 8/26473
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 жнiўня 2012 г. N 101
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ З ЛIКУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ)
(в ред. постановлений Минобразования от 26.03.2014 N 20,
от 26.11.2014 N 163, от 20.11.2015 N 131, от 11.05.2017 N 46,
от 08.05.2018 N 37, от 01.08.2022 N 216)
|
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ З ЛIКУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ)
(в ред. постановлений Минобразования от 26.03.2014 N 20,
от 26.11.2014 N 163, от 20.11.2015 N 131, от 11.05.2017 N 46,
от 08.05.2018 N 37, от 01.08.2022 N 216)
|
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу).
(в ред. постановления Минобразования от 20.11.2015 N 131)
2. Дзеянне дадзенай Iнструкцыi распаўсюджваецца на педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - арганiзацыi сiстэмы адукацыi), а таксама на педагагiчных работнiкаў, што працуюць па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах у iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - педагагiчныя работнiкi IП).
3. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, адораных дзяцей i моладзi, праграм выхавання, аказаннi карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi, ажыццяўленнi навукова-метадычнага забеспячэння.
(в ред. постановлений Минобразования от 26.03.2014 N 20, от 01.08.2022 N 216)
Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.
4. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў праводзiцца на прысваенне або пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыя).
Атэстацыя праводзiцца на прысваенне другой, першай, вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый, а настаўнiкаў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi i адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - настаўнiкi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi), акрамя таго, - на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст".
Атэстацыя праводзiцца на пацвярджэнне другой, першай, вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" у выпадках, якiя вызначаны ў частцы трэцяй пункта 5 дадзенай Iнструкцыi.
Атэстацыя праводзiцца ў форме:
атэстацыйнай гутаркi - пры прысваеннi (пацвярджэннi) другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый;
квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi - пры прысваеннi (пацвярджэннi) вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст".
(часть четвертая п. 4 введена постановлением Минобразования от 01.08.2022 N 216)
(п. 4 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
5. Атэстацыя праводзiцца па iнiцыятыве педагагiчнага работнiка або па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якому ў адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей - IП).
Па iнiцыятыве педагагiчнага работнiка праводзiцца атэстацыя на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi.
Па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (са згоды педагагiчнага савета ўстановы адукацыi (савета ўстановы адукацыi), IП можа праводзiцца атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi знiзiў узровень сваёй працы i дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагiчнага работнiка, якi мае перапынак у працы на пасадах педагагiчных работнiкаў больш як два гады.Такой атэстацыi не падлягаюць цяжарныя жанчыны i жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да пяцi гадоў, члены атэстацыйных камiсiй, створаных у адпаведнасцi з пунктамi 14 i 15 дадзенай Iнструкцыi. Атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi з'яўляецца для педагагiчнага работнiка абавязковай.
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
Атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi не павiнна праводзiцца больш за адзiн раз у пяць гадоў.
(п. 5 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
6. Прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый педагагiчнаму работнiку па кожнай займаемай пасадзе служачага ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - сёмай пункта 19, пунктамi 20 i 20-1 дадзенай Iнструкцыi.
(часть первая п. 6 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
Квалiфiкацыйная катэгорыя прысвойваецца педагагiчнаму работнiку па кожнай займаемай пасадзе служачага, для якой прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый прадугледжана адпаведнай квалiфiкацыйнай характарыстыкай.
(часть вторая п. 6 введена постановлением Минобразования от 11.05.2017 N 46; в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
7. Выключаны.
(п. 7 исключен. - Постановление Минобразования от 11.05.2017 N 46)
8. Квалiфiкацыйная катэгорыя, якая прысвоена педагагiчнаму работнiку па пасадзе служачага, перайменаванай ва ўстаноўленым парадку, захоўваецца.
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
9. Квалiфiкацыйная катэгорыя ў выпадках i ў парадку, якiя ўстаноўлены дадзенай Iнструкцыяй, можа быць адменена.
10. Для правядзення атэстацыi ствараецца атэстацыйная камiсiя ў парадку, якi ўстаноўлены дадзенай Iнструкцыяй.
ГЛАВА 2
АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМIСIЯ, ЯЕ СКЛАД, ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI
11. Атэстацыйная камiсiя ствараецца ў арганiзацыi сiстэмы адукацыi, структурных падраздзяленнях абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў, гарадскiх, раённых выканаўчых камiтэтаў, мясцовых адмiнiстрацый раёнаў у гарадах, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа).
(п. 11 в ред. постановления Минобразования от 08.05.2018 N 37)
12. Усклад атэстацыйнай камiсii не ўключаюцца педагагiчныя работнiкi, якiя плануюць праходзiць атэстацыю у перыяд яе паўнамоцтваў.
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
13. Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсii - адзiн год з даты прыняцця загаду аб вызначэннi яе складу.
14. Атэстацыйная камiсiя арганiзацыi сiстэмы адукацыi ствараецца для атэстацыi педагагiчных работнiкаў гэтых арганiзацый, за выключэннем атэстацыi педагагiчных работнiкаў на прысваенне i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", у складзе не менш як пяць чалавек i выбiраецца на сходзе калектыву педагагiчных работнiкаў шляхам тайнага галасавання (далей - галасаванне). На сходзе павiнна прысутнiчаць больш за палову педагагiчных работнiкаў арганiзацыi. У камiсiю могуць быць выбраны педагагiчныя работнiкi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст". Абранымi ў атэстацыйную камiсiю лiчацца педагагiчныя работнiкi, за якiх прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў сходу.
Перад правядзеннем выбараў педагагiчных работнiкаў усклад камiсii з членаў калектыву педагагiчных работнiкаў арганiзацыi сiстэмы адукацыi выбiраецца падлiковая камiсiя ў колькасцi не менш чым тры чалавекi (у складзе старшынi i членаў камiсii), якая ажыццяўляе тайнае галасаванне, падлiк галасоў i афармленне пратакола падлiковай камiсii з рашэннем па вынiках выбрання атэстацыйнай камiсii.
Усклад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi ўваходзiць кiраўнiк гэтай арганiзацыi або па яго рашэнню iншая ўпаўнаважаная iм асоба, а таксама прадстаўнiк прафсаюзнага камiтэта (пры яго наяўнасцi), упаўнаважаны адпаведным прафсаюзным камiтэтам.
Склад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi вызначаецца загадам яе кiраўнiка i да 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама педагагiчных работнiкаў.
У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i вышэйстаячага прафсаюзнага органа.
(часть пятая п. 14 в ред. постановления Минобразования от 08.05.2018 N 37)
Атэстацыйная камiсiя выбiрае старшыню, намеснiка старшынi, сакратара з лiку членаў камiсii.
15. Атэстацыйная камiсiя аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ствараецца для атэстацыi настаўнiкаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiя прэтэндуюць на прысваенне або павiнны пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст", педагагiчных работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi, у якiх з-за малой колькасцi педагагiчных работнiкаў немагчыма стварыць камiсiю ў колькасцi, вызначанай у частцы першай пункта 14 дадзенай Iнструкцыi, педагагiчных работнiкаў IП, а таксама для разгляду спрэчных выпадкаў, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, у складзе не менш як сем чалавек.
Педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчныя работнiкi IП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыi, арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП.
(часть вторая п. 15 в ред. постановления Минобразования от 26.03.2014 N 20)
У склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ўключаюцца педагагiчныя работнiкi арганiзацый сiстэмы адукацыi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст", упаўнаважаныя прадстаўнiкi аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, а таксама адпаведнага камiтэта прафсаюза (пры яго наяўнасцi).
Склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа вызначаецца загадам кiраўнiка адпаведнага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i не пазней за 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама зацiкаўленых.
16. Пералiк арганiзацый сiстэмы адукацыi, работнiкi якiх атэстуюцца камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа (далей - пералiк устаноў), складаецца штогод да 1 кастрычнiка па прапанове кiраўнiкоў падведамных устаноў адукацыi, прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
17. Педагагiчны работнiк, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, падае пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыi (адмове ў допуску).
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
Тэрмiн прыняцця рашэння аб допуску да атэстацыi (адмове ў допуску) не павiнен перавышаць адзiн месяц з даты падачы заявы.
(часть вторая п. 17 введена постановлением Минобразования от 01.08.2022 N 216)
Рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Дадзенае рашэнне з'яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Iнструкцыi.
(часть третья п. 17 введена постановлением Минобразования от 26.03.2014 N 20)
18. Абавязковымi ўмовамi допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi з'яўляюцца:
адпаведнасць атрыманай адукацыi квалiфiкацыйным патрабаванням;
наяўнасць стажу працы (акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - пятай i сёмай пункта 19, пунктамi 20 i 20-1 дадзенай Iнструкцыi) у адпаведнасцi з часткамi першай, другой i шостай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi.
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
абзац исключен. - Постановление Минобразования от 01.08.2022 N 216.
Абавязковымi ўмовамi допуску для педагагiчных работнiкаў, якiя прэтэндуюць на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", акрамя пералiчаных у абзацах другiм i трэцiм часткi першай дадзенага пункта, з'яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкi выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, якi абагульнены i выкарыстоўваецца iншымi настаўнiкамi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, публiкацый у навукова-метадычных i iншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых i iнфармацыйных тэхналогiй, выкарыстання эфектыўных педагагiчных формаў, метадаў i сродкаў навучання.
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
19. Прэтэндаваць на прысваенне другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыi), якiя маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - стаж працы), два гады, вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" - тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улiчваецца час працы на пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.
(в ред. постановлений Минобразования от 26.03.2014 N 20, от 26.11.2014 N 163)
Майстры вытворчага навучання ўстаноў адукацыi дапускаюцца да атэстацыi з улiкам стажу працы, якi вызначаны квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi.
Асобы, якiя атрымалi дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адзнакай, дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай, дыплом магiстра цi дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.
(часть третья п. 19 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
Педагагiчныя работнiкi, якiя маюць стаж працы на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.
(часть четвертая п. 19 введена постановлением Минобразования от 26.03.2014 N 20; в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
Педагагiчныя работнiкi, якiя маюць стаж працы на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу не менш чым чатыры гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.
(часть пятая п. 19 введена постановлением Минобразования от 26.03.2014 N 20; в ред. постановлений Минобразования от 26.11.2014 N 163, от 01.08.2022 N 216)
Асобы, якiя маюць вучоную ступень i (цi) вучонае званне, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi пры наяўнасцi стажу працы адзiн год, а вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi - адзiн год з дня прысваення першай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Пры гэтым прэтэндаваць на першую квалiфiкацыйную катэгорыю яны могуць без прысваення другой квалiфiкацыйнай катэгорыi.
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
Педагагiчныя работнiкi, якiм квалiфiкацыйная катэгорыя прысвоена ў замежных краiнах, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.
(часть седьмая п. 19 введена постановлением Минобразования от 11.05.2017 N 46)
Устаж працы, якi вызначаны ў частках першай, другой i чацвёртай - шостай дадзенага пункта, не ўлiчваецца перыяд знаходжання педагагiчнага работнiка ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў.
(в ред. постановлений Минобразования от 26.03.2014 N 20, от 11.05.2017 N 46)
20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасцi педагагiчных работнiкаў, якi вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi, на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:
акампанiятары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, музычнага кiраўнiка, метадыста, канцэртмайстра цi педагога дадатковай адукацыi;
выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, настаўнiка-дэфектолага, метадыста цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;
выхавальнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi, культарганiзатара, метадыста цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;
выхавальнiкi-метадысты, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;
выхавальнiкi дашкольнай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальнiка-метадыста, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, музыкальнага кiраўнiка, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага цi педагога-арганiзатара;
iнструктары па фiзiчнай культуры, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, метадыста цi педагога дадатковай адукацыi;
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, метадыста, iнструктара па фiзiчнай культуры, педагога дадатковай адукацыi цi педагога-арганiзатара;
канцэртмайстры, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, метадыста, акампанiятара, музычнага кiраўнiка цi педагога дадатковай адукацыi;
майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка цi метадыста;
метадысты, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка, выхавальнiка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;
музычныя кiраўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, акампанiятара, культарганiзатара, канцэртмайстра, метадыста цi педагога дадатковай адукацыi;
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
настаўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, метадыста цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;
настаўнiкi-дэфектолагi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка цi метадыста;
педагогi сацыяльныя, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка, культарганiзатара, метадыста, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара цi педагога дадатковай адукацыi;
педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка, культарганiзатара, метадыста, педагога-псiхолага цi педагога сацыяльнага;
педагогi-псiхолагi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, метадыста, педагога сацыяльнага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi цi выхавальнiка;
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
педагогi дадатковай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, музычнага кiраўнiка, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi, культарганiзатара, метадыста, iнструктара па фiзiчнай культуры, канцэртмайстра, акампанiятара, педагога-псiхолага, настаўнiка-дэфектолага, педагога сацыяльнага цi педагога-арганiзатара.
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
Пры праходжаннi атэстацыi ў выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, педагагiчныя работнiкi, якiя прэтэндуюць на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйны экзамен не здаюць.
(п. 20 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
20-1. У выключным выпадку педагагiчны работнiк па хадайнiцтве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi цi IП або атэстацыйнай камiсii без улiку прысвоенай раней квалiфiкацыйнай катэгорыi i (або) стажу працы на пасадзе служачага, па якой ён праходзiць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыi на прысваенне:
другой квалiфiкацыйнай катэгорыi са згоды кiраўнiка структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi;
першай, вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi са згоды кiраўнiка структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi.
(п. 20-1 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
21. Выключаны.
(п. 21 исключен. - Постановление Минобразования от 26.03.2014 N 20)
22. Падставай для правядзення атэстацыi з'яўляецца загад кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - кiраўнiк), якiм вызначаюцца:
тэрмiны правядзення атэстацыi;
спiс педагагiчных работнiкаў, якiя дапушчаны да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, а таксама праходзяць атэстацыю на пацвяржэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстуемыя);
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
графiк атэстацыi (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам), якi прадугледжвае дату атэстацыi (этапаў атэстацыi) кожнага атэстуемага з улiкам тэрмiнаў правядзення квалiфiкацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Iнструкцыi.
Загад аб правядзеннi атэстацыi даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання.
Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка не павiнен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення атэстуемага з загадам аб правядзеннi атэстацыi.
(часть третья п. 22 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
У выпадку, калi атэстацыя праводзiцца ў форме квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi, тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка не павiнен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - выпiска з пратакола) аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену гэтым педагагiчным работнiкам.
(часть четвертая п. 22 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
У тэрмiны, якiя вызначаны ў частках трэцяй i чацвёртай дадзенага пункта, не ўлiчваюцца перыяды часовай непрацаздольнасцi i працоўнага i (цi) сацыяльнага адпачынку педагагiчнага работнiка.
(п. 22 в ред. постановления Минобразования от 26.03.2014 N 20)
23. Арганiзацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыi ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, з удзелам членаў атэстацыйнай камiсii i ўключае наступныя этапы:
вывучэнне педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага;
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
падрыхтоўку аналiтычнай iнфармацыi, якая змяшчае вынiкi вывучэння педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага, а таксама падрабязныя звесткi аб праходжаннi папярэдняй атэстацыi i прынятым рашэннi;
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
састаўленне характарыстыкi педагагiчнага работнiка (далей - характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесiйных, дзелавых i асабiстых якасцей.
Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам (пры яго наяўнасцi). Аналiтычная iнфармацыя i характарыстыка (далей - атэстацыйныя матэрыялы) падпiсваюцца кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, IП.
Атэстуемы павiнен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыi ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа - не пазней чым за два тыднi да пачатку атэстацыйнай гутаркi.
(в ред. постановления Минобразования от 26.03.2014 N 20)
Атэстацыйныя матэрыялы педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, накiроўваюцца ў камiсiю не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыi.
Тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты азнаямлення педагагiчнага работнiка з загадам аб правядзеннi атэстацыi. У выпадку, калi атэстацыя праводзiцца ў форме квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi, тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену.
(часть пятая п. 23 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
Часть исключена. - Постановление Минобразования от 11.05.2017 N 46.
24. Выключаны.
(п. 24 исключен. - Постановление Минобразования от 01.08.2022 N 216)
25. Выключаны.
(п. 25 исключен. - Постановление Минобразования от 11.05.2017 N 46)
26. Выключаны.
(п. 26 исключен. - Постановление Минобразования от 11.05.2017 N 46)
27. Квалiфiкацыйны экзамен папярэднiчае атэстацыйнай гутарцы.
28. Вынiкi квалiфiкацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакамi "здаў" або "не здаў".
29. У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "здаў", але атэстацыйная камiсiя не прыняла рашэнне аб прысваеннi яму квалiфiкацыйнай катэгорыi, ён мае права прайсцi атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркi на працягу трох гадоў з даты здачы квалiфiкацыйнага экзамену.
У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "не здаў", далейшая яго атэстацыя не праводзiцца.
У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "здаў", але атэстацыйная камiсiя не пацвердзiла яму квалiфiкацыйную катэгорыю, або атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi такой атэстацыi атрымаў адзнаку "не здаў", квалiфiкацыйная катэгорыя яму знiжаецца.
30. Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi вызваляюцца:
(в ред. постановления Минобразования от 26.03.2014 N 20)
30.1. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь (БССР), былога Саюза ССР, а таксама дзяржаў - удзельнiц СНД, прысвоеныя за дасягненнi ў сферы адукацыi;
30.2. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць вучоную ступень i (цi) вучонае званне;
30.3. педагагiчныя работнiкi - аўтары вучэбных выданняў (падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, вучэбна-метадычных дапаможнiкаў, вучэбна-наглядных дапаможнiкаў, дапаможнiкаў, практыкумаў, рабочых сшыткаў, хрэстаматый), якiя афiцыйна зацверджаны або дапушчаны ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам адукацыi к выкарыстанню ў адукацыйным працэсе;
(пп. 30.3 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
30.4. педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi абласнога (Мiнскага гарадскога) этапу або пераможцамi цi лаўрэатамi заключнага этапу рэспублiканскiх, мiжнародных конкурсаў прафесiйнага (педагагiчнага) майстэрства педагагiчных работнiкаў;
(пп. 30.4 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя за апошнiя пяць гадоў падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi, Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца) i (або) прызёраў:
мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыi, якiя асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўнi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi, сярэдняй спецыяльнай адукацыi на падставе агульнай базавай адукацыi, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесiйнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi;
мiжнародных конкурсаў прафесiйнага майстэрства, заключнага этапу рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства, мiжнародных конкурсаў, фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi;
мiжнародных i рэспублiканскiх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, iншых спаборнiцтваў, тэле- i радыёпраектаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў, пераможцаў мiжнародных (рэспублiканскiх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыi;
(пп. 30.5 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
30.6. педагагiчныя работнiкi, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў цi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi;
(пп. 30.6 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
30.7. педагагiчныя работнiкi, пад кiраўнiцтвам якiх непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi прысвоена (пацверджана) найменне "народны" ("узорны") або званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".
(пп. 30.7 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
30-1. Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" вызваляюцца педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi ў намiнацыях чацвёртага (заключнага) этапу рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў "Настаўнiк года Рэспублiкi Беларусь".
(п. 30-1 введен постановлением Минобразования от 01.08.2022 N 216)
31. Атэстацыйная гутарка праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi на пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Атэстацыйная камiсiя разглядае атэстацыйныя матэрыялы, прадстаўленыя на педагагiчных работнiкаў, якiя праходзяць атэстацыю.
Па вынiках разгляду атэстацыйных матэрыялаў па кожнаму атэстуемаму атэстацыйная камiсiя прымае шляхам адкрытага (тайнага) галасавання рашэнне, прадугледжанае падпунктамi 46.1 - 46.4 пункта 46 дадзенай Iнструкцыi.
Пасяджэнне атэстацыйнай камiсii афармляецца пратаколам, у якiм падрабязна фiксуецца змест атэстацыйнай гутаркi (у тым лiку рэкамендацыi, якiя даюцца атэстуемаму). Пратакол падпiсваецца старшынёй i ўсiмi членамi атэстацыйнай камiсii, якiя прымалi ўдзел у галасаваннi.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ
32. Квалiфiкацыйны экзамен (далей - экзамен) праводзiцца ў мэтах незалежнай экспертнай ацэнкi навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi педагагiчных работнiкаў.
33. Асноўнымi задачамi экзамену з'яўляюцца:
стымуляванне росту прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў, развiццё iх творчай iнiцыятывы;
авалоданне перадавым вопытам;
уключэнне ў даследчую дзейнасць;
вызначэнне ўзроўню прафесiйнага майстэрства педагагiчнага работнiка, якi дасягнуты пасля атрымання папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi.
34. Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi праводзiцца ў дзяржаўнай установе адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", дзяржаўнай установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы", ўстанове адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў", установе адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", установе адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры", дзяржаўнай установе адукацыi "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", абласных (Мiнскiм гарадскiм) iнстытутах развiцця адукацыi.
(в ред. постановления Минобразования от 08.05.2018 N 37)
Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" праводзiцца ў дзяржаўнай установе адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi".
Размеркаванне педагагiчных работнiкаў для здачы квалiфiкацыйнага экзамену сярод устаноў адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дадаткам.
(п. 34 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
35. Метадычнае забеспячэнне экзамену, якi праводзiцца пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi ў дзяржаўнай установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы", у ўстанове адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў", установе адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi", установе адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры", дзяржаўнай установе адукацыi "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi" вызначаецца гэтымi ўстановамi.
(в ред. постановления Минобразования от 08.05.2018 N 37)
Метадычнае забеспячэнне атэстацыi (за выключэннем атэстацыi выкладчыкаў вучэбных прадметаў прафесiйнага кампаненту i майстроў вытворчага навучання ўстановы адукацыi) вызначае дзяржаўная ўстанова адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi" сумесна з установай адукацыi "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка".
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
Метадычнае забеспячэнне атэстацыi выкладчыкаў вучэбных прадметаў прафесiйнага кампаненту i майстроў вытворчага навучання ўстановы адукацыi вызначае ўстанова адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi".
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
(п. 35 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
36. З праграмай i формамi экзамену педагагiчны работнiк мае права азнаёмiцца ва ўстанове адукацыi з лiку тых, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, дзе ён здае экзамен (далей - установа адукацыi), а таксама на афiцыйным сайце ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт дадзенай установы i выбраць адну з формаў экзамену.
(в ред. постановлений Минобразования от 26.03.2014 N 20, от 11.05.2017 N 46)
37. Для правядзення экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" тэрмiнам на адзiн год ва ўстановах адукацыi, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, ствараюцца квалiфiкацыйныя камiсii па напрамках педагагiчнай дзейнасцi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - камiсii), у склад якiх уключаюцца педагагiчныя работнiкi з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi, дадатковай адукацыi дарослых, выкладчыкi, настаўнiкi, якiм прысвоена вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя (квалiфiкацыйная катэгорыя "настаўнiк-метадыст"). У складзе камiсii вызначаецца старшыня.
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
Камiсii ствараюцца па напрамках педагагiчнай дзейнасцi рашэннем кiраўнiка ўстановы адукацыi да 1 снежня.
(часть вторая п. 37 в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
Часть исключена. - Постановление Минобразования от 11.05.2017 N 46.
38. Тэрмiны правядзення экзамену вызначаюцца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi i даводзяцца да ведама зацiкаўленых.
Па кожным напрамку педагагiчнай дзейнасцi экзамен праводзiцца не меней аднаго разу ў квартал.
(часть вторая п. 38 введена постановлением Минобразования от 01.08.2022 N 216)
39. Да здачы экзамену дапускаюцца асобы, якiя маюць накiраванне арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы праходжання атэстацыi.
40. Для здачы экзамену ва ўстанове адукацыi з лiку педагагiчных работнiкаў фармiруюцца, як правiла, групы.
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
41. На экзамене педагагiчнаму работнiку выдаецца экзаменацыйны лiст са штампам установы адукацыi, у якiм ён робiць запiсы.
42. Па вынiках экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыi (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") педагагiчнаму работнiку рашэннем большасцi членаў камiсii, якiя прымаюць удзел у пасяджэннi, выстаўляецца адпаведная адзнака. Рашэнне камiсii лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камiсii.
43. Вынiкi экзамену фiксуюцца ў экзаменацыйнай ведамасцi, якая падпiсваецца старшынёй квалiфiкацыйнай камiсii i яе членамi. Тэрмiн захоўвання экзаменацыйных ведамасцей - пяць гадоў.
44. Па вынiках здачы экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыi (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атэстуемаму выдаецца выпiска з пратакола за подпiсам кiраўнiка ўстановы адукацыi. Выпiска з пратакола прадстаўляецца педагагiчным работнiкам у тую атэстацыйную камiсiю, у якой ён атэстуецца.
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
У выпадку, калi педагагiчны работнiк праходзiць атэстацыю ў адпаведнасцi з часткай першай пункта 29 дадзенай Iнструкцыi ў iншага наймальнiка, выпiска з пратакола па жаданню педагагiчнага работнiка накiроўваецца ў атэстацыйную камiсiю той арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа), дзе ён праходзiць атэстацыю, па яе запыту. У арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзеле (упраўленнi) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа), якая накiроўвае выпiску з пратакола, захоўваецца яе копiя, якая завяраецца гэтай арганiзацыяй (аддзелам (упраўленнем) адукацыi).
45. На перыяд паўнамоцтваў квалiфiкацыйных камiсiй па напрамках педагагiчнай дзейнасцi ва ўстанове адукацыi рашэннем яе кiраўнiка ствараецца апеляцыйная камiсiя. У склад апеляцыйнай камiсii не ўключаюцца члены квалiфiкацыйных камiсiй.
Пры нязгодзе педагагiчнага работнiка з адзнакай па вынiках экзамену ён мае права звярнуцца ў апеляцыйную камiсiю ў дзень здачы экзамену. Апеляцыя разглядаецца камiсiяй у дзень звароту атэстуемага.
Рашэнне апеляцыйнай камiсii аб'яўляецца педагагiчнаму работнiку ў пiсьмовай форме не пазней чым праз пяць дзён пасля яго звароту.
ГЛАВА 4
РАШЭННI, ЯКIЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI
46. На падставе вынiкаў атэстацыйнай гутаркi атэстацыйная камiсiя вырашае:
46.1. прысвоiць (адмовiць у прысваеннi) адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.2. пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.4. адмянiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца).
47. Пры прыняццi рашэння аб адмене педагагiчнаму работнiку другой квалiфiкацыйнай катэгорыi, па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, дадзеная квалiфiкацыйная катэгорыя адмяняецца.
Пры прыняццi рашэння аб знiжэннi педагагiчнаму работнiку першай (вышэйшай) квалiфiкацыйнай катэгорыi цi квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, за iм захоўваецца адпаведна другая (першая) цi вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя.
(п. 47 в ред. постановления Минобразования от 26.03.2014 N 20)
48. Калi пры правядзеннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваеннi педагагiчнаму работнiку папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi, яна прымае рашэнне адмовiць у прысваеннi квалiфiкацыйнай катэгорыi, на якую прэтэндуе педагагiчны работнiк. Пры наяўнасцi падставы для захавання ў яго квалiфiкацыйнай катэгорыi, якую ён мае, са згоды педагагiчнага работнiка атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэннi, а пры адсутнасцi падставы для захавання ў педагагiчнага работнiка гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi або адказе яго на яе пацвярджэнне - рашэнне аб адмене гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi.
49. Калi пры правядзеннi атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваеннi педагагiчнаму работнiку гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi, то пры наяўнасцi падставы для прысваення педагагiчнаму работнiку дадзенай квалiфiкацыйнай катэгорыi камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэннi, а пры адсутнасцi падставы для прысваення гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi - рашэнне аб яе адмене.
Калi педагагiчны работнiк адмовiўся ад праходжання атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi або не з'явiўся на квалiфiкацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлiвых прычын, рашэннем атэстацыйнай камiсii дадзеная катэгорыя знiжаецца (адмяняецца).
(часть вторая п. 49 введена постановлением Минобразования от 26.03.2014 N 20; в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
50. Рашэнне атэстацыйнай камiсii лiчыцца правамоцным, калi за яго прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў галасавання i пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камiсii. Пры роўнай колькасцi галасоў рашэнне лiчыцца прынятым на карысць атэстуемага.
Вынiкi атэстацыi аб'яўляюцца работнiку пасля галасавання.
(часть вторая п. 50 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
51. Рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi ў 5-дзённы тэрмiн афармляецца загадам кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i ўступае ў сiлу з дня падпiсання загада.
(в ред. постановления Минобразования от 11.05.2017 N 46)
52. У выпадку, калi па вынiках атэстацыi прынята рашэнне аб адмове ў прысваеннi квалiфiкацыйнай катэгорыi, знiжэннi або яе адмене, а таксама ў выпадку, якi прадугледжаны часткай другой пункта 29 дадзенай Iнструкцыi, педагагiчны работнiк мае права прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi не раней чым праз адзiн год пасля прыняцця адпаведнага рашэння атэстацыйнай камiсiяй.
53. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камiсii захоўваюцца ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.
(п. 53 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
54. Пры парушэннi парадку правядзення атэстацыi атэстацыйнай камiсiяй арганiзацыi сiстэмы адукацыi педагагiчны работнiк у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камiсii мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камiсiю структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi, а пры парушэннi, дапушчаным атэстацыйнай камiсiяй структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi, - у атэстацыйную камiсiю структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi.
Пры выяўленнi парушэнняў парадку атэстацыi атэстацыйная камiсiя, у якую паступiла заява педагагiчнага работнiка, мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi (структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi) i ў месячны тэрмiн з дня звароту правесцi паўторную атэстацыю педагагiчнага работнiка, у дачыненнi да якога былi дапушчаны парушэннi.
У выпадку, калi парушэннi парадку атэстацыi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi атэстуецца ў атэстацыйнай камiсii структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi, па звароце педагагiчнага работнiка для яго паўторнай атэстацыi ствараецца iншая атэстацыйная камiсiя структурнага падраздзялення абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыi. У склад дадзенай камiсii не могуць быць уключаны асобы, якiя прымалi рашэнне ў дачыненнi да гэтага педагагiчнага работнiка пры папярэдняй атэстацыi.
Рашэнне атэстацыйнай камiсii, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамi другой i трэцяй дадзенага пункта, лiчыцца канчатковым.
(п. 54 в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
55. Исключен. - Постановление Минобразования от 01.08.2022 N 216.
Дадатак
да Iнструкцыi аб парадку
правядзення атэстацыi педагагiчных
работнiкаў сiстэмы адукацыi
(акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку
прафесарска-выкладчыцкага складу)
РАЗМЕРКАВАННЕ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ ДЛЯ ЗДАЧЫ КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ СЯРОД УСТАНОЎ АДУКАЦЫI
(введено постановлением Минобразования от 11.05.2017 N 46;
в ред. постановлений Минобразования от 08.05.2018 N 37,
от 01.08.2022 N 216)
|
N п/п
|
Назва ўстановы
|
Педагагiчныя работнiкi, якiя здаюць квалiфiкацыйны экзамен
|
1
|
Абласныя (Мiнскi гарадскi) iнстытуты развiцця адукацыi
|
Педагагiчныя работнiкi арганiзацый сiстэмы адукацыi, педагагiчныя работнiкi IП, за выключэннем педагагiчных работнiкаў, вызначаных упунктах 3 - 8 дадзенага дадатку, i метадыстаў
|
2
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi"
|
Педагагiчныя работнiкi арганiзацый сiстэмы адукацыi, у тым лiку метадысты абласных (Мiнскага гарадскога) iнстытутаў развiцця адукацыi, дзяржаўнай установы "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", навукова-метадычнай установы "Нацыянальны iнстытут адукацыi", педагагiчныя работнiкi IП, за выключэннем педагагiчных работнiкаў, вызначаных упунктах 3 - 8 дадзенага дадатку
|
3
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыi "Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi"
|
Педагагiчныя работнiкi ўстаноў адукацыi i iншых арганiзацый сiстэмы аховы здароўя
|
4
|
Установа адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў"
|
Педагагiчныя работнiкi ўстаноў адукацыi ў сферы культуры, за выключэннем педагагiчных работнiкаў, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента
|
(в ред. постановлений Минобразования от 08.05.2018 N 37, от 01.08.2022 N 216)
|
5
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы"
|
Педагагiчныя работнiкi ўстаноў вышэйшай адукацыi, iншых арганiзацый, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм дадатковай адукацыi дарослых
|
6
|
Установа адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi"
|
Педагагiчныя работнiкi ўстаноў адукацыi ў сферы культуры, гiмназiй-каледжаў мастацтваў, за выключэннем педагагiчных работнiкаў, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента
|
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
|
7
|
Установа адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры"
|
Кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, iнструктары па фiзiчнай культуры, настаўнiкi i выкладчыкi вучэбнага прадмета "Фiзiчная культура i здароўе", педагогi дадатковай адукацыi, якiя рэалiзуюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi (па турысцка-краязнаўчых, спартыўна-тэхнiчных, фiзкультурна-спартыўных профiлях)
|
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
|
8
|
Установа адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi"
|
Педагагiчныя работнiкi ўстаноў адукацыi сiстэмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, сiстэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, за выключэннем педагагiчных работнiкаў, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм па вучэбных прадметах агульнаадукацыйнага кампанента, педагагiчныя работнiкi арганiзацый сiстэмы адукацыi, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм дадатковай адукацыi дарослых
|
(в ред. постановления Минобразования от 01.08.2022 N 216)
|