Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.01.2022

Каляда

У дзіцячым садку святкавалі народнае свята "Каляды". 

Прыход  пераапранутых калядоўшчыкаў з абавязковай каляднай атрыбутыкай прынёс вясёлы настрой на ўвесь будучы год! Калісьці на конт гэтага казалі: «Каляда прыйдзе — добры год будзе», «Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць».

            

Як раней святкавалі галоўнае зімовае свята — Каляды

  Цэлы тыдзень даўней беларусы хадзілі адзін да аднаго ў госці — шчадравалі-калядавалі. Калядуюць усе, хто можа. Зранку звычайна па вёсцы праходзілі дзеці, а ўвечары — моладзь. Ды й сталыя людзі з задавальненнем наведваліся да суседзяў ці да сваякоў. Каб пачаставаць кожнага калядоўшчыка, рабіліся загадзя прыпасы, над якімі гаспадарам прыходзілася паламаць галаву, каб хапіла.

 Час святкавання багатай куцці ў народзе называлі Шчадрацом. Раніцай, добра пад’еўшы крупніку, не елі на працягу дня больш нічога, чакаючы першай зоркі, калі ўжо можна будзе выпіць чарачку і добра пад’есці ўсялякай скаромнай смакаты. 

 Пасля святочнай вячэры ішлі шчадраваць. Паўсюдна чуліся музыка і спевы, жарты і смех. Накалядаваўшы, хлопцы і дзяўчаты збіраліся ў хаце і наладжвалі танцы, гулялі ў гульні.

Галоўнае, добры настрой, з якім і раней, і цяпер людзі сустракаюць свята. 

Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць 

Раней па вёсцы гулялі некалькі гуртоў калядоўшчыкаў, пераапранутых у мядзведзя, казу (звычайна нацягвалі вывернуты наверх кажух), жорава, пеўня, кабылу, цыганоў ці інш. Ражаныя спыняліся каля кожнага двара ў чаканні, калі гаспадар запросіць іх у хату. Пад вокнамі разгортваліся цэлыя спектаклі. Калядоўшчыкі спявалі песні, скакалі пад скрыпачку, гармонік і бубен. А ў заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома са шчырымі пажаданнямі. У выніку калядоўшчыкі атрымлівалі пачастункі, якія складаліся ў торбу, і ад двара да двара тая торба рабілася ўсё цяжэй і цяжэй...

Як і многія іншыя традыцыйныя славянскія святы, Каляды спалучаюць у сабе старажытныя язычніцкія звычаі і больш познія хрысціянскія. Сімволіка гэтых культур з цягам часу так перамяшалася і сплялася ў адзінае, што і цяпер можна назіраць гурты калядоўшчыкаў, у якіх суседнічаюць язычніцкі персанаж каза і хрысціянскі сімвал Раства — зорка.

Адзначайце Каляды па магчымасці дома, бо гэта сямейнае свята. І няхай да вас у госці прыйдуць разам са шчасцем і дабрабытам калядоўшчыкі. Вясёлых свят!

 

Разделы сайта