Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Маршрут выходного дня "Памятные места города"

Виртуальная экскурсия в краеведческий музей

http://www.v360.by/bar/

Помнік "Вызваленне", прысвечаны воінам, якія вызвалялі горад Баранавічы. Ён знаходзіцца ў скверы гарадскога Дома культуры. Жыхары горада шануюць памяць аб загінуўшых салдатах. Зараз тут гарыць Вечны агонь і заўсёды ляжаць жывыя кветкі.

 

Помнік "Смуткуючая маці" – гэта скульптура жанчыны- маці. Яна смуткуе па сваіх сынах, якія загінулі тут падчас вайны ад холаду, голаду, хвароб, непасільнай цяжкай працы (Слонімская шаша). 

 

Мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай»– памяць аб страшнай трагедыі, якая адбылася ў гады вайны. Тут былі расстраляны ворагамі ні ў чым не павінныя людзі. На самым версе аркі размешчаны звон. Подых ветру прыводзіць яго ў рух, напаўняючы жаласным звонам, які нагадвае пра смерць людзей, загінуўшых ў страшную вайну (з'езд з вуліцы Кірава).

 

Помнік двойчы Герою, адважнаму лётчыку Сяргею Іванавічу Грыцаўцу размешчаны ў Баранавічах побач з уваходам у цэнтральны гарадскі парк.

 

 

Разделы сайта