Сёння адбылося фальклорнае свята для выхаванцаў старэйшых груп пад назвай "Каляды-калядачкі". Дзеці сталі ўдзельнікамі сапраўднага інтэрактыву: яны апынуліся ў вясковай хаце з святочна прыбраным сталом, а ў госці да гаспадыні адзін за адным прыходзілі калядоўшчыкі, з якімі разам выхаванцы спявалі калядныя песні, гулялі з Казой і Мядзведзем, Цыганкай.
Пасля свята калядоўшчыкі завіталі ў госці да дзетак з другіх груп, дзе таксама гулялі з выхаванцамі і пелі.
Праз песні, танцы гульні, жарты дзеці знаёміліся з традыцыямі і культурай беларускага народа, далучаліся да вытокаў гісторыка-культурнай спадчыны.