Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Технология Н.С. Старжинской

Аўтарам распрацаваны метады і спецыфіка навучання беларускай мове рускамоўных дашкольнікаў, вызначаны змест і 21 паслядоўнасць засваення беларускай лексікі, граматыкі, фанетыкі.У сваіх навуковых працах Н. С. Старжынская падкрэслівае,што двухмоўная адукацыя ніякім чынам не павінна развівацца папрынцыпу выцяснення адной мовы другой, а садзейнічаць большглыбокаму авалодванню дзвюма мовамі.Мэта тэхналогіі – фарміраванне ў дашкольнікаў маўленчайдзейнасці на беларускай мове, набліжанай па ўзроўні да адпаведнай дзейнасці на рускай мове, стварэнне перадумоў для выхавання двухмоўнай асобы.
Асноўныя паняцці тэхналогіі:
білінгвізм (двухмоўе) – валоданне дзвюма мовамі; двухмоўная асоба – чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай ступені роднай і другой (або замежнай) мовамі.
Канцэптуальныя палажэнні тэхналогіі Родная мова з’яўляецца адначасова мэтай і сродкам навучання. Мова ёсць сродак зносін, нацыянальнай індэнтыфікацыі, сацыялізацыі і далучэння дзіцяці да агульначалавечых і нацыянальных культурных каштоўнасцей. Для большасці дзяцей Беларусі першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова. Беларуская мова выступае для іх як другая. У той жа час беларуская мова для беларускіх дзяцей асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца іх нацыянальна-культурная сацыялізацыя. Авалоданне беларускімі дзецьмі рускай мовай, як падкрэслівае аўтар, – гэта авалоданне багацейшай крыніцай ведаў, сродак
глыбокага рознабаковага развіцця дзіцяці. Авалоданне разам з рускай мовай беларускай з’яўляецца адным з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Правільным беларускім маўленнем рускамоўныя дашкольнікі могуць авалодаць толькі ў выніку спецыяльна арганізаванага,
мэтанакіраванага навучання нацыянальнай мове. Па меркаванню Н. С. Старжынскай, далучаць дашкольнікаў да роднага слова шляхам увядзення беларускай мовы неабходна як мага раней, з
22 моманту наведвання дзіцем дашкольнай установы. Навучанне дзвюм мовам найбольш эфектыўна ажыццяўляецца ў сітуацыі «адна асоба – адна мова» (прынцып Грамонта). Гэта
значыць, што адзін і той жа педагог можа выкарыстоўваць у адносінах з дзіцем і рускую, і беларускую мовы, але строга прытрымлівацца адной з іх на пэўных занятках, у гульнях і г. д. або ў пэўныя дні. Пры гэтым, сцвярджае аўтар тэхналогіі, важна ствараць псіхалагічную
ўстаноўку на беларускую мову. Фарміраванню двухмоўнай асобы садзейнічае інтэграванае
паралельнае засваенне дзецьмі дзвюх моў – рускай і беларускай – з некаторым адставаннем беларускай. Адносіны паміж педагогам і дзецьмі заснаваны на раўнапраўным маўленчым партнёрстве, у чым праяўляецца асобасна арыентаваны падыход да навучання беларускай мове. Дзіця знаходзіць задавальненне ў асобасным самавызначэнні, адчуванні поспеху і руху напераду авалодання беларускай мовай як сродкам зносін, у апраўданым павышэнні самаацэнкі.
Асноўныя педагагічныя сродкі тэхналогіі і іх характарыстыка У тэхналогіі аўтар вылучае наступныя сродкі беларускамоўнага развіцця дашкольнікаў і навучання іх беларускай мове:
— прафесійна-маўленчая гатоўнасць выхавальніка;
— культурны моўны асяродак дашкольнай установы;
— зносіны выхавальніка з дзецьмі;
— гульня;
— мастацкая літаратура;
— займальны маўленчы і моўны матэрыял;
— навучанне ў штодзённым жыцці і на занятках;
— сумесная дзейнасць і зносіны дзяцей рознага ўзросту;
— вучэбныя дапаможнікі для дзяцей;
— метадычныя і вучэбна-метадычныя дапаможнікі для педагогаў
дашкольных устаноў.
Аўтар тэхналогіі вылучае чатыры групы кампетэнцыі да зместу прафесійна-маўленчай гатоўнасці педагога да навучання дзяцей блізкароднастнай беларускай мове: 23 лінгвістычная – валоданне рускай і беларускай мовамі, здольнасць ажыццяўляць іх супастаўляльна-параўнальны аналіз (фанетычны, лексічны, граматычны); камунікатыўная – здольнасць мець зносіны на беларускай і рускай мовах як у штодзённым жыцці, так і ў адукацыйным працэсе; лінгвадыдактычная – здольнасць выкарыстоўваць на практыцы
палажэнні метадычнай навукі аб навучанні дзяцей роднай і іншымі мовамі; народазнаўчая – наяўнасць ведаў аб гістарычным мінулым сваёй краіны і яе сучаснасці, побыце, культуры, звычаях і традыцыях народа.

Разделы сайта