Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Технология Д.М. Дубининой

Канцэптуальныя палажэнні тэхналогіі Мастацка-маўленчая дзейнасць – асноватворная дзейнасць у працэсе выхавання ў дзяцей любові да роднай мовы, фарміравання ў
іх адчувальнасці да выразна-выяўленчых моўных сродкаў, развіцця адпаведнай моўнай здольнасці.

Асаблівасці зместу і методыкі тэхналогіі .Змест тэхналогіі фарміравання выразнасці беларускага
маўлення дзяцей ва ўмовах блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя прадугледжвае:
• валоданне дашкольнікамі элементарнымі ўяўленнямі аб асаблівасцях жанраў фальклору;
• падвядзенне дзяцей дашкольнага ўзросту да правядзення паралеляў паміж творамі рускага і беларускага фальклору, вызначэння іх агульных уласцівасцей і адметных нацыянальных
асаблівасцей;
• авалодванне выхаванцамі пэўнымі ўяўленнямі
аб асноўных спосабах дасягнення выразнасці і вобразнасці
рэпрадуктыўнага маўлення ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя;
• развіццё ўмення дакладна і слушна выкарыстоўваць
розныя сродкі мастацкай выразнасці пры пераказе твораў
беларускага фальклору ў час гульняў-драматызацый на аснове
казачнай творчасці, народных гульняў-драматызацый;
• спрыянне развіццю ўмення адэкватнага выкарыстання
сродкаў маўленчай выразнасці ў розных формах эстэтычна-вобразных зносін. Методыка тэхналогіі фарміравання выразнасці маўлення дашкольнікаў ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму ўключае методыку паэтапнага азнаямлення дашкольнікаў з творамі беларускага і рускага фальклору і ўласна методыку развіцця вобразнага беларускага маўлення старшых дашкольнікаў ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму. На першым этапе асноўная ўвага старэйшых дашкольнікаў звяртаецца на пэўны мінімум уяўленняў аб розных жанрах
фальклору, сродках іх мастацкай выразнасці. Пры правядзенні эстэтычна-вобразных зносін дзеці спачатку знаёмяцца з пэўным фальклорным творам, а потым выконваюць гульнявыя творчыя практыкаванні і заданні па яго змесце. Галоўнае тут – даць магчымасць дзіцяці адчуць прыгажосць мастацкага слова і вобраза, які ствараецца пад яго ўплывам. Увага дашкольнікаў звяртаецца як на змест і асаблівасці розных фальклорных жанраў, так і на асэнсаванае засваенне дашкольнікамі ведаў аб мастацтве слова наогул. Так, знаёмства з мастацкім гукапісам адбываецца з дапамогай такіх жанраў, як песенькі, забаўлянкі, лічылкі. Са стылістычнымі
сродкамі выразнасці дзеці знаёмяцца падчас работы з прыказкамі, загадкамі, жартоўнымі, лірычнымі песнямі, гульнямі, казкамі, апавяданнямі, паданнямі. Другі этап навучання пачынаецца пасля таго, як дзеці атрымаюць першыя элементарныя веды аб асаблівасцях розных
фальклорных жанраў і іх сродках мастацкай выразнасці. Асноўнай работай на другім этапе з’яўляецца паглыбленне ведаў дзяцей аб сродках мастацкай выразнасці розных фальклорных
жанраў і фарміраванне іх пэўных уяўленняў аб асноўных сродках і спосабах дасягнення выразнасці маўлення. У працэсе навучання не толькі замацоўваюцца і ўдасканальваюцца веды старшых дашкольнікаў аб пэўных сродках выразнасці, але і развіваецца ўменне дакладна і слушна выкарыстоўваць гэтыя сродкі ў працэсе ўласнага выразнага рэпрадуктыўнага маўлення.
На трэцім этапе асноўная ўвага надаецца паглыбленню ведаў дзяцей аб тым, што кожная моўная з’ява ў фальклорным творы можа набываць паэтычны характар. Выразнае маўленне вызначаецца не толькі на ўзроўні лексічных, але і граматычных і словаўтваральных
значэнняў на аснове іх гукавога выражэння. Акрэсленыя задачы здзяйсняюцца ў тэатральна-гульнявой дзейнасці (гульні-драматызацыі). Дзецям даюцца заданні, якія пабуджаюць іх да самастойнага пошуку спосабаў выражэння сваіх адносін да падзей і з’яў, што апісаны ў фальклорных творах. Пры гэтым улічваецца, што яго выкананне набудзе натуральны характар,
а маўленне стане выразным і вобразным толькі тады, калі дзіця ўявіць сябе ў адпаведнай сітуацыі. У якасці літаратурнага матэрыялу для гульняў-драматызацый бяруцца беларускія народныя казкі пра жывёл, якія лічацца жамчужынамі казак усходнеславянскіх народаў.

Разделы сайта