Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Тэхналогія фарміравання музычна-эстэтычнай культуры старшых дашкольнікаў сродкамі беларускага музычнага фальклору (аўтар – В. М. Анцыпіровіч)

Музычна-эстэтычная культура асобы – інтэграваная якасць,якая трактуецца як вынік засваення асобай музычнай культуры грамадства, што праяўляецца праз уласцівы пэўнаму ўзросту ўзровень развіцця музычна-эстэтычнай свядомасці, музычных і творчых здольнасцей, узровень авалодвання музычнай дзейнасцю.
Мэта тэхналогіі – фарміраванне ў старэйшых дашкольнікаў кампанентаў музычна-эстэтычнай культуры.
Канцэптуальныя палажэнні тэхналогіі
Музычна-эстэтычная культура асобы ўяўляе сабой ступень засваення ёю музычнай культуры грамадства ва ўсёй яе разнастайнасці. Фальклор з’яўляецца “азбукай” нацыянальнай
музычнай мовы, тым універсальным матэрыялам, які адказвае патрабаванням мастацкасці і даступнасці. У працэсе далучэння дашкольнікаў да нацыянальнага музычнага фальклору не толькі фарміруюцца агульныя першапачатковыя ўяўленні аб нацыянальнай культуры, жыцці і традыцыях беларускага народа, але і складаецца слоўнік найбольш характэрных для нацыянальнай культуры музычных інтанацый, своеасаблівых «эталонаў» нацыянальнай
музычнай мовы. Засваенне нацыянальнай музычнай мовы адбываецца ў адпаведных відах музычнай дзейнасці, якія з улікам сінкрэтычнасці (злітнасці ўсіх элементаў) фальклору выступаюць у адзінстве паміж сабой і некаторымі іншымі відамі дзіцячай дзейнасці (маўленчай, мастацкай, гульнявой). Для айчыннай сістэмы музычнага выхавання дашкольнікаў
выкарыстанне ўсіх відаў дзіцячай музычнай дзейнасці (успрымання, спеваў, музычна-рытмічных гукаў, музіцыравання, музычнай творчасці) ужо традыцыйна і дазваляе ўсебакова развіваць музычныя здольнасці дзіцяці. Але фальклор мае некаторую перавагу перад іншым музычным рэпертуарам у тым, што кожны яго твор адвечна, дзякуючы сінкрэтычнай прыродзе, мае патэнцыяльную магчымасць для ўключэння, хоць аднаго, адразу ў некалькіх відах дзіцячай
дзейнасці. Цесная сувязь фальклору з жыццём дазваляе далучаць да музычнай дзейнасці амаль што ўсе віды дзейнасці дзяцей.
Асноўныя педагагічныя сродкі тэхналогіі
У тэхналогіі вылучаюцца наступныя сродкі фарміравання музычна-эстэтычнай культуры старшых дашкольнікаў:
— узоры музычнага фальклору;
— узоры літаратурнага фальклору;
— дыдактычны матэрыял і цацкі;
— гульнявыя сітуацыі і сюжэтнасць заняткаў;
— сумесная дзейнасці і зносіны дарослага с дзецьмі.

Прапанаваная тэхналогія, якая распрацавана з улікам як асаблівасцей фальклорнага мастацтва (яго вуснасці, варыянтнасці і варыятыўнасці, сінкрэтычнасці, наяўнасці тыповых інтанацый),
так і музычных асаблівасцей (ладавых, рытмічных), ствараючых нацыянальна спецыфічны каларыт беларускага музычнага фальклору, дазволіць ажыццяўляць азнаямленне з фальклорам і вывучэнне дадзенага музычнага матэрыялу з дзецьмі старшага дашкольнага ўзросту з дасягненнем развіццёвага эфекту.

Разделы сайта