Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Беларускія гульні

Методыка навучання, правядзення i выкарыстання беларускiх народных гульняў у дашкольнай установе
  • Па-першае, падбiраючы гульню, педагог цi кiраўнiк фiзiчнага выхавання павiнен звярнуцца да праграмы выхавання i навучання ў дзiцячым садзе («Вучэбная праграма дашкольнага выхавання», «Фiзкульт-Ура!»), у якой cпic гульняў складзены з улiкам агульнай рухавай падрыхтоўкi дзяцей пэўнага ўзросту i накiраваны на вырашэнне пэўных вучэбна-выхаваўчых задач. Рухавы змест гульняў павiнен адпавядаць умовам ix правядзення. Важна ўлiчваць пару года i надвор'е.
  • Па-другое, выбар гульнi вызначае яе месца ў рэжыме дня. На першай прагулцы мэтанакiраваны гульнi больш дынамiчныя, на другой  гульнi розныя па рухавай характарыстыцы. Да пачатку гульнi трэба зрабiць разметку пляцоўкi, падрыхтаваць патрэбнае абсталяванне i атрыбутыку.
  • Па-трэцяе, збор дзяцей на гульню неабходна праводзiць у тым месцы пляцоўкi, адкуль будуць пачынацца гульнёвыя дзеяннi. Збор павiнен праходзiць хутка i цiкава, таму трэба прадумаць прыёмы i пастаянна ix змяняць. Арганiзацыя дзяцей на гульню патрабуе ад педагога вялiкай знаходлвасцi. Асаблiва важна выклiкаць цiкавасць да гульнi ў самым пачатку. Часам гэтыя прыёмы супадаюць з прыёмамi збору дзяцей. Вялiкi эфект дае абыгрыванне атрыбутаў.

Старэйшыя дзеці любяць i ўмеюць гуляць. 3 iмi можна дамовіцца аб месце i сігнале збору на прагулку. На гульнёвай пляцоўцы ix з6ipaюць з дапамогай заклікалачкі. Па даручэнні педагога пэўныя дзеці збіраюць астатніх у назначаны час. У гэтай групе прыёмамі арганізацыі выступаюць песенькі, вершыкі, загадкі.

  • Па-чацвёртае, тлумачэнне правілаў гульні павінна быць кароткім, зразумелым, эмацыянальным, цікавым.

Выбар гульні залежыць ад педагагічнай задачы, а таксама фізічнай падрыхтоўкі дзяцей, ix стану здароўя. Педагог расказвае змест гульні, паказвае, як трэба выконваць тыя ці іншыя дзеянні, пры дапамозе пытанняў паўтарае з дзецьмі правіла, каб пераканацца, што ўсе зразумелі. Для малодшых  дзяцей няма папярэдняга тлумачэння гульні. Яно вядзецца паэтапна, у ходзе гульнёвых дзеянняў. У сярэдніх і старэйшых групах  папярэдняе тлумачэнне адбываецца з улікам узроставых псіхалагічных магчымасцей дзяцей. Гэта вучыць ix планаваць свае дзеянні. Вільмі важнай з'яўляецца паслядоўнасцъ тлумачэння:

  • назва гульні i яе задумы;
  • кароткі змест;
  • правілы;
  • напамін рухаў (пры неабходнасці);
  • раздача роляў;
  • раздача атрыбутаў;
  • размеркаванне гуляючых па пляцоўцы;
  • пачатак гульнёвых дзеянняў.

Нельга пачынаць тлумачэнне гульні з назначэння дзяцей на галоўныя ролі або з раздачы атрыбутаў, бо спадзе ўвага да інструкцый, пачнецца збой гульнёвых дзеянняў.

Калі ёсць у гульні словы, то спецыяльна развучваць ix не трэба – дзеці запамінаюць ix падчас гульні. Калі яна знаёмая, тады з дапамогай пытанняў удакладняюцца пэўныя моманты.

У гульні poлі адзначаюць паводзіны дзяцей. Вядучыя ролі заўсёды прывабныя. Размеркаванне роляў выкарыстоўваецца як момант для выхавання паводзін дзяцей. Выбар на галоўную ролю ўспрымаецца як узнагарода. Педагог павінен сачыць за pyxaмi дашкольнікаў: заўважаць добрае выкананне рухаў, падказваць спосаб дзеяння, дапамагаць асабістым прыкладам.

Вызначыць тых, хто водзіць у гульні, можна рознымі спосабамі, але асноўным з ix з'яўляюцца наступныя:

1. «Брацца за палку»: рука да pyкi; хто накрые канец палкі, той i будзе вадзіць.

2.  «Лічыцца»: адзін гулец чытае лічылку i пры кожным слове па чарзе паказвае на ўдзельнкаў. На каго прыпадзе апошняе слова, той i водзіць.

3. «Дамаўляцца»: вядучага выбіраюць з ліку найбольш вопытных.

4. «У якой руце прадмет»: адзін з гуляючых за спіной хавае у адной руцэ прадмет, другому прапануецца адгадаць. Угадаўшы  водзіць.

5. «Чыя саломінка карацейшая (або даўжэйшая)?»: верхнія канцы трэба зраўняць, а ніжнія схаваць у руцэ. Хто выцягне кароткую (ці доўгую) палачку, той i пачынае гульню.

Для выбара вядучага таксама можна выкарыстаць гульні «Пярсцёнак, пярсцёнак», «Стрэлка».

Заўважым, што калі гульня праводзіцца з дзецьмі малодшай групы, то педагог сам прымае ў ёй удзел: выконвае як галоўную, так i другарадную ролю. Трохгадовым дзеткам можна даручыць выкананне галоўнай ролі. У сярэдніх і старэйшых групах кіраўніцтва апасродкаванае: кіраўнік можа прымаць удзел у гульні, калі яна новая або па ўмовах гульні не хапае пары.

Педагог павінен бачыць дзеянне кожнага дзіцяці. Бадзёрым тонам, дзейсным удзелам ён падтрымлівае ў дзяцей радасны настрой, заахвочвае праяўленне рашучасці, смеласці, знаходлівасці, ініцыятывы, стрымлівае празмерна актыўных дзяцей, падбадзёрвае тых, хто адстае, папярэджвае магчымыя вьпадкі недабразычлівасці. Для стымуляцыі ходу гульні ён можа прыняць у ёй удзел як звычайны гулец, строга выконваючы правілы. У рэдкіх выпадках кіраўнік можа ўзяць на сябе адказную ролю i паказаць, як трэба выконваць дзеянні, або калі неабходна надаць гульні жвавасць, эмацыянальнасць.

У малодшай групе вынік гульні павінен быць аптымістычным, кароткім i канкрэтным. Абавязкова малых трэба пахваліць. У сярэдняй i старэйшай групах адзначаюць тых, хто правільна выконваў pyxi, праяўлян хуткасць, спрытнасць. Называюць i тых дзяцей, якія парушалі правілы, памылкова выконвалі pyxi. Заўвагі робяцца карэктна і у дабразычлівай форме. Да абмеркавання праведзенай гульні далучаюцца ўсе дзеці. Гэта прывучае ix да аналізу cвaix учынкаў, садзейнічае больш добраму выкананню правілаў гульні i рухаў.

Падвядзенне вынікаў гульні павінна выклікаць жаданне ў дзяцей у наступны раз атрымаць лепшыя вынікі.

Каб павялічыць эфектыўнасць рухавых гульняў, можна: выбраць

  • 2-3 вядучых;
  • павялічыць працягласць інтэнсіўных рухаў у гульнях з ухіленнем, адлегласць для бегу ў гульнях з перабежкамі;
  • змяніць сігнал;
  • увесці «выручалачкі”;
  • ускладніць правіла i г. д.

Беларускія народныя гульні могуць стаць асноўным матэрыялам для правядзення спартыўных святаў у дашкольнай установе. Часцей за усё спартыўны змест святаў узгадняецца з сезоннымі з'явамі («Вясёлая зіма», «Спартыўнае лета» i г.д.). Першая частка свята падаецца у форме спартыўнага парада, які пачынаецца агульным шэсцем дзяцей, падзеленых на каманды. Pyxi дзяцей у спалучэнні з песнямі, вершамі выклікаюць высокі эмацыянальны уздым. Праграма павінна складацца так, каб у гульнях, спартыўных практыкаваннях актыўна ўдзельнічалі ўсе. Вельмі ажыўляе свята выкананне практыкаванняў з прадметамі.

Гэтыя нумары рыхтуюцца загадзя на фізкультурных і музычных занятках. Акрамя гульняў і практыкаванняў, у сцэнарыі могуць быць уключаны лічылкі, песні, вершы, загадкі фізкультурнай тэматыкі.

Пятро, Пятро,                                                        Раз, два, тры, чатыры,

Падай вядро.                                                          Ката грамаце вучылі:

Карове піць.                                                           Не чытаць, пе пісаць,

Таба вадзіць.                                                           А за мышкамі скакаць.

Можна прадугледзіць некалькі сюрпрызных момантаў: з'яўленне казачнага, міфалагічнага героя, смачныя пачастункі. Невялікія сюрпрызы папярэднічаюць чарговаму нумару праграмы. Поспех свята ў многім залежыць ад вядучага. Ён задае тон святу.

Святы можна арганізаваць на пляцоўках, лузе, у парку, скверы.

Пры правядзенні спартыўных святаў дзецям даюцца вялікія магчымасці для праяўлення спрытнасці, сілы, кемлівасці. Удзел у іх садзейнічае выхаванню пачуцця калектывізму.

Фізічная актыўнасць у спалучэнні з фальклорам далучае дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры і арганічна ўключацца ва ўсе мерапрыемствы па аздараўленні дзяцей дашкольнай установы. Асобна трэба адзначыць народныя святы Каляды, Масленіца, Купалле, «Кірмашы”, якія немагчыма ўявіць без гульняў, забаў, народных танцаў. Займальнасць, вобразнае слова, гульні робяць іх яркімі, запамінальнымі, ствараюць добры, вясёлы настрой у дзяцей, выклікаюць цікавасць і жаданне выкарыстоўваць гульні ў самастойнай гульнёвай дзейнасці.

Трэба звярнуць асобую ўвагу на своеасаблівую форму арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай працы з дзецьмі  спартыўна-тэатралізаваную забаву, якая дазваляе выхоўваць нацыянальную самасвядомасць дзяцей сродкамі рухавай дзейнасці.

 Гэтая форма мае адметныя асаблівасці:

  • у межах гэтай дзейнасці ў цікавай для дзяцей форме замацоўваюцца  асноўныя віды рухаў, нетрадыцыйныя віды гімнастыкі;
  • акцэнтуецца ўвага на нацыянальныя асаблівасці гульнёвай дзейнасці;
  • шырока выкарыстоўваюцца малыя літаратурныя формы беларускай народнай творчасці;
  • рэалізуюцца ў практычнай дзейнасці сучасныя нетрадыцыйныя віды аздараўленчай гімнастыкі (аэробіка, лагарытміка, пальчыкавыя гульні);
  • актыўна выкарыстоўваецца нестандартнае абсталяванне (фітболы, слядочкі, бутафорскія вянкі, збанкі);
  • у структуру кожнай спартыўна-тэатралізаванай забавы ўключаецца комплекс рухавых беларускіх гульняў, розных па сваёй інтэнсіўнай характарыстыцы;
  • на працягу ўсёй забавы назіраецца вялікая моўная актыўнасць дзяцей;
  • дзеці выкарыстоўваюць набыты рухавы вопьтт у нестандартных гульнёвых абставінах, звязаных адзіным казачным сюжэтам.

Педагог ці кіраўнік фізічнага выхавання павінен імкнуцца больш шырока выкарыстоўваць і знаёміць дзяцей з беларускімі народнымі гульнямі, але траба ўлічваць і індывідуальныя магчымасці дзяцей. Фізічна слабых з некаторай затрымкай рухальнага развіцця неабходна ўцягваць у даступныя ім гульні, ускладняючы іх змест паступова. Складаныя гульні прапаноўваюць больш падрыхтаваным дзецям. Гэта дасць магчымасць зрабіць беларускія нацыянальныя гульні даступным сродкам выхавання дзяцей.

Выкарыстанне беларускіх народных гульняў дапаможа вырасціць дзяцей здаровымі, працавітымі і мужнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі, стануць дапытлівымі і ўважлівымі да ўсяго і змогуць з годнасцю сказаць:

Я  беларус,  я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Ад веку прашчуры жылі.

Я  беларус, я ганаруся,

Што маю гэткае імя:

Аб вечнай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма!

Я беларус, і я шчаслівы.

Што маці мову мне дата,

Што родных песень пералівы

I зблізку чую, і здаля.

                                            Н. Гілевіч.

Раздзелы сайта